1 мая - Свята працы
1 мая 2026
Дарагія землякі! Прыміце самыя цёплыя віншаванні са Святам працы!
Вясна і Праца... Гэтыя два паняцці ніколі не страцяць сваёй значнасці. Ад вясны, якая задае новы рытм жыцця, мы заўсёды чакаем добрых перамен, звязваем з ёй надзеі на абнаўленне. І цвёрда ведаем, што толькі ўпартай працай можа быць створана наша будучыня, дабрабыт усіх і кожнага.
Павага да людзей працы ляжыць у аснове нашых планаў і задум. Жыхары Бешанковіцкага раёна заўсёды ўмелі працаваць на карысць агульнай справы і сваімі рукамі робяць наш раён яшчэ больш прывабным і камфортным.
Жадаем усім мірнай працы, моцнага здароўя, дабрабыту ў кожным доме і добрага вясновага настрою. Няхай аптымізм і вера ў лепшае ніколі не пакідаюць вас!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў