1 верасня – Дзень ведаў
1 верасня 2025
1 верасня – Дзень ведаў
Дарагія дзеці, паважаныя педагогі і бацькі! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.
1 верасня – свята, якое дарагое кожнаму, хто вучыўся, вучыцца і вучыць. Для педагогаў – гэта пачатак новага этапу ў працы, радасць ад сустрэчы са сваімі выхаванцамі, якія паспелі вырасці. Для дзяцей – гэта новы этап сур'ёзнай працы, зносін з сябрамі, поспехаў і новых адкрыццяў.
Самым запамінальным гэты дзень будзе для першакласнікаў. Для іх сёння разам з першым званком адчыняцца дзверы ў новы, вялікі свет, поўны цікавых адкрыццяў і яркіх уражанняў.
Жадаем педагогам і бацькам поспехаў, мудрасці і цярпення. А ўсім школьнікам і студэнтам – настойлівасці, выдатных адзнак, творчасці і насычанага жыцця ў наступаючым навучальным годзе! Перакананыя, што вам па сілах пераадолець усе цяжкасці, стаць па-сапраўднаму адукаванымі людзьмі і ўнесці свой уклад у развіццё Бешанковіцкага раёна і Беларусі.
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня райвыканкама.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня райсавета дэпутатаў.