10 жніўня – Дзень будаўніка
10 жніўня 2025
10 жніўня – Дзень будаўніка
Будаўнік — адна з самых паважаных і запатрабаваных прафесій, — гаворыцца ў віншаванні работнікам і ветэранам будаўнічай галіны. — Ад кожнага з вас шмат у чым залежыць камфортнае і годнае жыццё як сучаснікаў, так і будучых пакаленняў.
Будаўнічы комплекс раёна ўносіць годны ўклад у агульны патэнцыял эканамічных пераўтварэнняў, паспяхова вырашаючы пастаўленыя задачы і павышаючы якасць будаўніцтва.
Няхай усё, што вы збудуеце, будзе дабраякасным і прыгожым, зручным для жыцця і працы.
Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам будаўнічай галіны, высакародная стваральная праца якіх упісала нямала слаўных старонак у гісторыю Бешанковіцкага раёна.
Ад усёй душы жадаем усім творчай энергіі і натхнення, поспехаў у працы і новых прафесійных вышынь. Здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.