10 чэрвеня ў Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэце адбудуцца таргі ў выглядзе аўкцыёну
5 мая 2022
10 чэрвеня ў Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэце адбудуцца таргі ў выглядзе аўкцыёну
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт, 10 чэрвеня 2022 года ў 15 гадзін у будынку раённага выканаўчага камітэта, размешчанага па адрасе: вул. Чуклая, 13, г.п. Бешанковічы (малая зала), Віцебскай вобласці праводзіць таргі ў форме аўкцыёну, у дачыненні да права на нарыхтоўку ў Бешанковіцкім раёне дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства (вінаграднага смаўжа) з прамысловым запасам 11 821 кг і гранічна дапушчальным аб'ёмам адабрання 8866 кг.
Пачатковая цана прадмета таргоў складае 20 базавых велічынь.
Юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі для ўдзелу ў таргах уносяць задатак у памеры 10 базавых велічынь. Задатак уносіцца на разліковы рахунак BY18AKBB36003110030040000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк», код банка AKBBBY2X, атрымальнік - галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, УНП 300594330, код плацяжу - 4005.
Акрамя гэтага, удзельнік, які выйграў таргі, на працягу 5 дзён з моманту падпісання пратакола правядзення таргоў кампенсуе затраты на арганізацыю і правядзенне таргоў. Сума затрат і парадак пералічэння даводзяцца ўдзельнікам да пачатку правядзення таргоў.
Для ўдзелу ў таргах падаецца заява.
Да заявы прыкладаюцца:
копія плацежнага даручэння, квітанцыі або іншага дакумента, які пацвярджае ўнясенне задатку, завераная банкам;
даверанасць прадстаўніка ўдзельніка таргоў і копія дакумента, які пацвярджае яго асобу, у выпадку, калі заява падпісваецца не кіраўніком удзельніка таргоў, альбо копія дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка ўдзельніка таргоў;
копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка).
Заява і прыкладзеныя да яе дакументы на ўдзел у таргах падаюцца зацікаўленымі асобамі не пазней за 7 чэрвеня 2022 года.
Кантактны тэлефон (8-02131 64065), факс - (8-02131 64245). Камісія па правядзенні таргоў.