10 мая — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
10 мая 2026
10 мая — Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэты святочны дзень аб'ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян і дае магчымасць кожнаму з нас усвядоміць сваю прыналежнасць да роднай Беларусі. Галоўныя сімвалы нашай краіны — гэта святыні, якія аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю, напаўняючы сэрцы гонарам за гераічнае мінулае, духоўныя і культурныя каштоўнасці, слаўнае сучаснае і цудоўнае будучае.
Дарагія сябры! Няхай гэты святочны дзень яшчэ больш згуртуе наша грамадства, умацуе пачуццё асабістай адказнасці кожнага за лёс краіны! Жадаем усім міру, дабрабыту і новых стваральных здзяйсненняў! Няхай у вашых сэрцах заўсёды жывуць любоў да Радзімы, павага да сімвалаў Рэспублікі Беларусь і гонар за беларускі народ!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.