12 кастрычніка - Дзень работнікаў культуры
12 кастрычніка 2025
12 кастрычніка - Дзень работнікаў культуры
Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Культура — сімвал непарыўнай сувязі пакаленняў, любові да Радзімы, яе багатага мінулага і сучаснасці. Гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, хто сваім майстэрствам і талентам захоўвае культурныя традыцыі, хто ўсявышэй прысвячае сябе нялёгкай і высакароднай справе захавання і развіцця найбагацейшай спадчыны нашай краіны.
Вы дорыце людзям свята, прыносіце ў наша жыццё мастацтва і творчасць, гармонію і прыгажосць. Дзякуючы вашай працы памятныя і святочныя даты становяцца яркімі падзеямі для землякоў і гасцей райцэнтра.
Асаблівыя словы падзякі — ветэранам галіны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры Бешанковіччыны. Вашы вопыт, талент і адданасць справе спрыяюць прымнажэнню і захаванню лепшых традыцый роднага краю, шматвяковых культурных і духоўных каштоўнасцей.
Дарагія сябры, жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, міру і дабрабыту, творчых пошукаў і невычарпальнай энергіі! Няхай вашымі нязменнымі спадарожнікамі будуць натхненне, поспех і новыя дасягненні!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў