11 студзеня – Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў
Запаведнік – асабліва ахоўная тэрыторыя (ААТ) абвешчаная для забеспячэння натуральнага плыні каштоўных прыродных працэсаў, захавання іх у натуральным стане і вывучэння
Нацыянальны парк - ААТ, абвешчаная ў мэтах захавання, аднаўлення (узнаўлення) каштоўных прыродных комплексаў і аб'ектаў, іх рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання ў працэсе прыродаахоўнай, навуковай, адукацыйнай, турыстычнай і рэкрэацыйнай дзейнасці.
На тэрыторыі Беларусі размешчаны адзін запаведнік і чатыры нацыянальныя паркі.
Бярэзінскі біясферны запаведнік– адзіны запаведнік Беларусі ў сістэме асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ), Быў заснаваны ў 1925 г. з мэтай аховы бабра, які ў той час знаходзіўся пад пагрозай знікнення. Плошча – 85 200 га. Запаведнік з'яўляецца адным з прыродных эталонаў Заходняй Еўропы
Нацыянальныя паркі:
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны на паўднёвым захадзе Беларусі, захоплівае тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Плошча – 153 000 га. Гэта найстарэйшая запаведная тэрыторыя Еўропы. Першыя згадкі пра яе адносяцца да пачатку 15 ст. Белавежская пушча мае статус біясфернага рэзервата ЮНЕСКА, тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак. У 1992 г. рашэннем ЮНЕСКА частка высокаўзроставых лясоў Белавежскай пушчы была ўключана ў Спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны.
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» размешчаны на тэрыторыі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (на мяжы з Латвіяй). Яго плошча складае 64 500 га. Нацыянальны парк быў утвораны ў 1995 г. Мае статус тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак.
Нацыянальныпарк «Нарачанскі»утвораны ў 1999 г. і размешчаны на тэрыторыі трох абласцей – Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай. Большая частка парку знаходзіцца на тэрыторыі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Плошча нацыянальнага парку складае 87 400 га. Галоўнае багацце нацыянальнага парку – самае вялікае ў Беларусі возера Нарач (плошча 80 км2).
Нацыянальны парк «Прыпяцкі»размешчаны на поўдні Беларусі на тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага і Лельчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Утвораны ў 1996 г. Плошча – 88 600 га. Мае статус тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак
Заказнікаў рэспубліканскага значэння ў Беларусі ўсяго 99, з іх на тэрыторыі Віцебскай вобласці – 9 на плошчы 14795,75 га.
На тэрыторыі Беларусі маецца 37 батанічных помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння (паркі), 37 геалагічных (валуны, дзюны, пагоркі), у т.л. 17 на тэрыторыі Віцебскай вобласці, 29 гідралагічных (азёры, крыніцы і інш.), з іх 10 на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Чатыры батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння маюцца на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна: «Бешанковіцкі палацава-паркавы ансамбль», «Бачэйкаўскі сядзібна-паркавы ансамбль», «Парк «Саломінка» ў Добрыгорах», «Сядзібны комплекс у Двор Нізгалава» і тры гідралагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння – заказнікі: «Соржыцкі мох», «Лапы», «Каранеўскі».