11 мая — Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

11 мая — День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь

11 мая 2025

11 мая — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Гэта галоўныя сімвалы нашага народа — патрыятычнага, свабоднага і незалежнага, вялікага і мірнага. Гордасць і слава, увасабленне адзінства, згоды і згуртаванасці. Натхненне для новых высакародных ідэй, учынкаў і спраў на карысць роднай краіны. Нашы найважнейшыя атрыбуты, якія адлюстроўваюць лепшыя нацыянальныя традыцыі, духоўнае багацце, гісторыю, культуру, сучаснасць і будучыню Айчыны, аб'ядноўваюць нас у самыя значныя моманты — як у смутку, так і ў радасці.

У цяжкія часы для краіны беларусы заўсёды знаходзілі ў сабе новыя сілы — яшчэ больш згуртавацца, выстаяць і выжыць як суверэнная дзяржава, напаўняючы нацыянальныя, святыя для кожнага патрыёта Беларусі сімвалы новым сэнсам і зместам.

Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, а роднай Беларусі — міру, згоды і далейшага працвітання! Ганарыцеся і любіце сваю родную зямлю, краіну, яе сімволіку!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.