12 ліпеня - Дзень работнікаў падатковых органаў
12 ліпеня 2026
12 ліпеня - Дзень работнікаў падатковых органаў
Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Падатковая служба — найважнейшае звяно фінансавай сістэмы, гарант забеспячэння эканамічнай стабільнасці дзяржавы. Гэта структура, якая дынамічна развіваецца і ўкараняе прагрэсіўныя тэхналогіі, формы і метады працы з падаткаплацельшчыкамі.
Дзякуючы вашай працы забяспечваецца своечасовае напаўненне бюджэту для рэалізацыі дзяржаўных функцый, фінансавання маштабных праектаў і сацыяльных праграм, выконваюцца нормы заканадаўства, умацоўваецца фінансавая дысцыпліна, павышаецца падатковая пісьменнасць насельніцтва.
Вялікі дзякуй за вашу добрасумленную працу, кампетэнтнасць, адказнасць і адданасць сваёй справе. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў