13 ліпеня - Дзень работнікаў падатковых органаў
13 ліпеня 2025
13 ліпеня - Дзень работнікаў падатковых органаў
Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Да супрацоўнікаў падатковай службы заўсёды прад'яўляліся высокія патрабаванні, бо ад іх дзейнасці залежаць многія сферы жыцця грамадства. Тут працуюць прафесіяналы з каласальным пачуццём адказнасці.
Ваша праца спрыяе развіццю і рэалізацыі жыццёвых мэт самых розных катэгорый плацельшчыкаў. Яе значнасць адлюстроўваецца на якасці жыцця грамадзян, на росквіце ўсяго раёна, абароне яго інтарэсаў. Удзельнічаючы ў фарміраванні бюджэту розных узроўняў, падатковая служба была і застаецца фундаментам у справе развіцця не толькі роднага краю, але і ўсёй краіны ў цэлым.
Велізарнае дзякуй за адданасць справе. Няхай лепшыя традыцыі і вопыт папярэднікаў, удасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі спрыяюць паспяховаму дасягненню пастаўленых мэт. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, жыццёвых сіл, настойлівасці ў вырашэнні паўсядзённых задач, аптымізму і далейшай плённай працы на карысць росквіту Бешанковіччыны і ўсёй рэспублікі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.