14 чэрвеня - Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці

14 июня - День работников легкой промышленности

14 чэрвеня 2026

14 чэрвеня - Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны лёгкай прамысловасці Бешанковіцкага раёна!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў лёгкай прамысловасці!

Гэты дзень аб'ядноўвае людзей важных і вельмі патрэбных прафесій — швачак, шаўцаў, майстроў крою і пашыву. Усіх тых, хто сваёй штодзённай карпатлівай працай робіць наша жыццё больш камфортным, утульным і прыгожым. Ваша прадукцыя і паслугі — гэта вынік высокага майстэрства, адказнасці і цяпла вашых рук.

Сёння перад галіной стаяць важныя задачы па павышэнні якасці, абнаўленні асартыменту і максімальным задавальненні запытаў спажыўцоў. Перакананы, што ваш высокі прафесіяналізм, багаты вопыт і адданасць любімай справе дазволяць паспяхова спраўляцца з усімі бягучымі задачамі.

Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам вытворчасці. Вы заклалі трывалыя традыцыі майстэрства і настаўніцтва, якія сёння беражліва захоўвае і развівае новае пакаленне спецыялістаў.

Жадаем вам моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, натхнення, новых працоўных дасягненняў і стабільнай працы! Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, дабрабыт і сонечнае цяпло!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў