14 сакавіка – Міжнародны дзень рэк.
У многіх краінах 14 сакавіка адзначаецца
Міжнародны дзень рэк. Таксама ён
вядомы ў свеце і як «Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін», які
з'явіўся ў календары экалагічных дат па ініцыятыве амерыканскай грамадскай
арганізацыі «Міжнародная сетка рэк».
Дата была заснавана ў сакавіку 1997 года ў бразільскім горадзе Курытыба, дзе адбылася Першая міжнародная канферэнцыя супраць будаўніцтва буйных плацін, якая падтрымала заснаванне новага свята і пастанавіла «адзначаць дзень барацьбы з плацінамі ў абарону рэк, вады і жыцця штогод 14 сакавіка». Дэвізам Дня сталі словы: «За рэкі, ваду і жыццё!».
На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна працякае 13 рэк. З іх 1 вялікая рака – Заходняя Дзвіна, працягласць якой 1020 км, з іх па тэрыторыі нашага раёна – 88 км. Гэта адна з найбольш значных рэк Беларусі, якая па ваднасці саступае толькі Дняпру. Выцякае з возера Каранакіна, у 14 кіламетрах на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Пена Цвярской вобласці (Расія), упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора ля горада Рыга (Латвія). Працякае па Цвярской і Смаленскай абласцях Расіі, Беларусі і Латвіі.
Агульная працягласць рэк, якія працякаюць на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, складае 297,2 км.
Таксама на тэрыторыі раёна працякае 10 значнага памеру ручаёў, даўжынёй ад 1,2 да 4,5 км, агульная працягласць якіх складае 27,7 км.