15-16 ліпеня 2022 года Віцебская вобласць прыме гасцей X Міжнароднага эканамічнага форуму "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы".

Юбілейны Форум упершыню пройдзе ў даты правядзення Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". І ўпершыню пляцоўкай правядзення Форуму будзе тэрыторыя, створаная з мэтай прыцягнення айчыннага і замежнага капіталу, прагрэсіўных тэхналогій і кіраўніцкага вопыту – тэрыторыя СЭЗ "Віцебск". Месца правядзення Форуму – Дзелавы цэнтр "Журжэўскі", г. Віцебск, вуліца 1-я Журжэўская, 19 Г.

За час свайго існавання Форум паказаў сябе як эфектыўны інструмент міжнароднага ўзроўню для абмеркавання і вырашэння пытанняў развіцця Віцебскай вобласці.

Мэтай юбілейнага Форуму стане садзейнічанне адаптацыі суб'ектаў прадпрымальніцтва да працэсаў і вынікаў сучасных міжнародных рэалій на аснове аналізу сучасных магчымасцей і пошуку перадавых тэхналогій і пабудовы новых мадэлей узаемадзеяння на рынку. Тэма Форуму – "Пытанні імпартазамяшчэння пры рэалізацыі інавацыйных праектаў".

На Форуме ўдзельнікаў чакае насычаная праграма, якая ўключыць у сябе пленарную сесію, дзе выступіць кіраўніцтва Віцебскай вобласці, кіраўніцтва рэгіёнаў Партнёраў, топ-менеджмент у розных галінах дзейнасці, 8 секцыйных пасяджэнняў, у тым ліку дыскусіі, на якіх спікеры прадставяць свае рашэнні, а таксама падзеляцца досведам. У межах Форуму будзе арганізавана біржа ”Субкантрактацыя“ па тэмах: IT – сфера, прамысловасць, будаўніцтва, металургія, харчовая галіна, транспарт і лагістыка, сельская гаспадарка, кансалтынг, інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва.

Удзельнікам X Форуму ў Віцебску ў фармаце офлайн/онлайн будзе прапанавана прэзентаваць свае рэгіёны і кампаніі, абмеркаваць праблемныя пытанні, абмяняцца думкамі ў межах панэльных дыскусіях ”Імпартазамяшчэнне. Выклікі. Рашэнні“, ”Інвестыцыйныя і інавацыйныя фактары і інструменты развіцця экспарту“, ”Кластарная мадэль інавацыйнага развіцця: праблемы і перспектывы“, ”Свабодныя эканамічныя зоны як аснова павышэння інавацыйна-інвестыцыйнай актыўнасці гаспадарчых суб'ектаў“, ”Навука. Тэхналогіі. Інавацыі“, ”Роля сістэмы адукацыі ў інавацыйных распрацоўках“.

Упершыню Арганізатары Форуму з мэтай узмацнення кааперацыі і двухбаковага супрацоўніцтва прадпрымальнікаў з розных краін, развіцця міжнародных кантактаў і наладжвання партнёрскіх узаемаадносін, у тым ліку і сярод жанчын-прадпрымальніц, арганізуюць круглы стол жанчын-прадпрымальніц Віцебскай вобласці і жанчын-прадпрымальніц Расійскай Федэрацыі па тэме ”Нефармальная адукацыя жанчын-прадпрымальніц. Субкантрактацыя праз пабудову камунікацый і кааперацый“

Госці і ўдзельнікі Форуму азнаёмяцца з выставачнымі экспазіцыямі ”Кластары ─ драйверы рэгіянальнага развіцця“, выстава раёнаў вобласці ”Віцебскі экспарт 2022“; Маладзёжныя інавацыйныя бізнес-праекты ”Ад ідэі да паспяховага бізнесу“; ”Інавацыйныя перспектывы развіцця Віцебскай вобласці ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах“; ”Інавацыйныя распрацоўкі і інавацыйная прадукцыя прадпрыемстваў Віцебскай вобласці“, ”Інавацыі ў адукацыі“.

Множацца тэмы абмеркавання, пашыраецца геаграфія, вядзецца пошук новых перспектыўных напрамкаў кааперацыі, абмену вопытам у выкарыстанні высокіх тэхналогій ва ўсіх асноўных сферах – вытворчай, адукацыйнай, турыстычнай і іншых.

Праграмай Форуму прадугледжана ўдзел як у рэжыме відэаканферэнцсувязі і ў віртуальнай выставе на інтэрнэт-пляцоўцы, так і паралельна будуць праходзіць вочныя мерапрыемствы: выставы, канферэнцыі, b2b перамовы, біржа субкантрактацыі. Дзелавая праграма Форуму будзе інтэграваная ў канцэртную і святочную праграму Славянскага базару ў Віцебску.

Сачыць за навінамі Форуму можна на сайце праекта – www.iipvit.by, а таксама на YouTube канале «Дыялог бізнесу»

Рэгістрацыя https://iipvit.by/registraciya/ для ўдзелу працягнецца да 12 ліпеня 2022 года.

З павагай,
Аргкамітэт X Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“

e-mail: comeconved@vitebsk.by, vcm74@mail.ru.

Даведка: У 2019 г. у г. Віцебску ў VIII Форуме, з вызначальнай

У 2021 годзе IX Форуме прынялі офлайн і анлайн удзел больш за 30 замежных бізнес-дэлегацый і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса з 13 краін свету. З Расійскай Федэрацыі – 14 дэлегацый бізнесу і прадстаўнікоў дзяржаўнай улады. У фармаце вочных візітаў на Форуме працавалі 12 дэлегацый з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Індыя, Казахстана, Латвійскай Рэспублікі, Грузіі, Таджыкістана.