15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты Бешанковіцкага раёна,
ветэраны вайны ў Афганістане!

Дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана – святы і памятны як для ўдзельнікаў афганскіх падзей, так і для ветэранаў баявых дзеянняў, якія служылі ў іншых «гарачых кропках». Незабыўны ён для сем’яў загінуўшых салдат і для кожнага з нас. У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто сумленна і мужна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак у міжнародных ваенных канфліктах, быў верны воінскай прысязе. Разделяем боль страты з роднымі і блізкімі тых, хто не вярнуўся з «гарачых кропак» замежжа, з усімі, хто страціў там сяброў, баявых таварышаў.

Ветэраны Афганістана годныя гераізму бацькоў і дзядоў, якія перамаглі фашызм у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны і сёння актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, падтрымліваюць у ім мір і згоду, уносяць вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. Дарагія сябры, нізкі вам паклон і шчырая падзяка за мужнасць. Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў