15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка 2025
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя заўсёды была ўвасабленнем дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных правоў і свабод чалавека. Яна адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні Беларусі і вызначае стратэгію далейшага развіцця краіны. Гэта аснова пабудовы свабоднай, моцнай і незалежнай дзяржавы, выраз волі і інтарэсаў народа, сімвал яго адзінства і згуртаванасці.
Асноўны Закон краіны зацвердзіў правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання і веравызнання. Прытрымліваючыся яго нормаў, мы забяспечваем зладжаную і эфектыўную працу ўсіх галін улады, згоду ў грамадстве, пабудову канкурэнтаздольнай эканомікі, рэалізацыю эфектыўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для годнага жыцця чалавека.
Паважаць і берагчы закладзеныя ў Канстытуцыю агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву, памятаць сваю гісторыю, берагчы законы, быць справядлівым і сумленным у сваіх думках і ўчынках, разам рабіць усё магчымае для дабрабыту роднай зямлі — вось якасці сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы.
Дарагія землякі, жадаем усім вам моцнага здароўя і шчасця, міру і новых здзяйсненняў у імя развіцця і працвітання нашай любай Беларусі!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.