15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка 2026
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Асноўны Закон краіны увасобіў у сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху, адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта сімвал моцнай і незалежнай краіны, гарант парадку і дабрабыту кожнай сям'і, кожнага працоўнага калектыву.
Дзякуючы правам і свабодам, якія дае нам Асноўны закон, адказнай працы, мы ўпэўнена глядзім наперад, дасягаем значных вынікаў, захоўваем і прымнажаем традыцыі дэмакратыі і справядлівасці.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, міру, згоды і дабрабыту!»
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў