15 мая - Дзень сям'і
15 мая 2025
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям'і!
Гэты свята знаходзіць глыбокі водгук у нашых сэрцах не выпадкова: сям'я, любоў, вернасць, клопат аб родных і блізкіх — галоўныя каштоўнасці для кожнага чалавека. Яны напаўняюць наша жыццё сэнсам, дапамагаюць у поўнай меры спазнаць шчасце і радасць, пераадолець любыя нягоды. Менавіта ў сям'і ад старэйшага пакалення да малодшага перадаюцца маральныя і духоўныя каштоўнасці, культурныя традыцыі.
Моцная, дружная, паспяховая сям'я з'яўляецца асновай здаровага грамадства. Асаблівыя словы падзякі выказваем шматдзетным і сем'ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы і бацькоўскую працу. Пашаны заслугоўваюць сем'і, якія адзначылі юбілейныя вяселлі, бо яны — прыклад невычарпальнай любові і вернасці.
Дарагія сябры! Жадаем, каб у вашых дамах заўсёды панавалі мір і згода, любоў і ўзаемаразуменне, каб заўсёды гучаў дзіцячы смех! Моцнага здароўя, душэўнай гармоніі і вялікага сямейнага шчасця!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.