15 кастрычніка - Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

15 октября - День работников фармацевтической и микробиологической промышленности

15 кастрычніка 2025

15 кастрычніка - Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны фармацэўтычнай службы Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці!

Самаадданая праца работнікаў фармацэўтычнай галіны — гэта важкі ўклад у захаванне і ўмацаванне здароўя нацыі. Лекі, якія адпавядаюць высокім стандартам якасці сусветнага ўзроўню, — найважнейшы стратэгічны рэсурс дзяржавы.

Вы працуеце дзеля захавання нашага здароўя і ў імя выратавання жыццяў, таму ваша прафесія заўсёды ў пашане. Прыміце шчырую падзяку за самааддачу і адданасць справе.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, стабільнасці, дабрабыту, новых дасягненняў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў