15 верасня — Дзень бібліятэк
15 верасня 2025
15 верасня — Дзень бібліятэк
Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы, жыхары раёна!
Шчыра віншуем вас з Днём бібліятэк!
Бібліятэкі — гэта скарбніцы культурных каштоўнасцей, распаўсюджвальнікі навуковых ведаў, невычарпальныя крыніцы мудрасці. Але галоўным іх здабыткам застаюцца людзі, верныя захоўвальнікі культуры — бібліятэчныя спецыялісты, чые лёсы неадрыўна звязаны з кнігай, а праца нясе ў сабе столькі дабрыні і высакароднасці! Далучыцца да кніг чалавек пачынае з самага дзяцінства. І бібліятэкар становіцца настаўнікам, каардынатарам, навігатарам у велізарным свеце літаратуры.
Дарагія сябры! Вялікі дзякуй за ваш прафесіяналізм, высокі ўзровень забеспячэння чытачоў інфармацыяй, натхненне, трапятлівае стаўленне да літаратуры і ўменне дарыць усім радасць. Асаблівыя словы падзякі хочацца адрасаваць ветэранам бібліятэчнай справы, якія шмат гадоў прысвяцілі служэнню кнізе. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, невычарпальнай энергіі, творчых дасягнення