15 верасня — Дзень бібліятэк

15 сентября — День библиотек

15 верасня 2025

15 верасня — Дзень бібліятэк

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы, жыхары раёна!

Шчыра віншуем вас з Днём бібліятэк!

Бібліятэкі — гэта скарбніцы культурных каштоўнасцей, распаўсюджвальнікі навуковых ведаў, невычарпальныя крыніцы мудрасці. Але галоўным іх здабыткам застаюцца людзі, верныя захоўвальнікі культуры — бібліятэчныя спецыялісты, чые лёсы неадрыўна звязаны з кнігай, а праца нясе ў сабе столькі дабрыні і высакароднасці! Далучацца да кніг чалавек пачынае з самага дзяцінства. І бібліятэкар становіцца настаўнікам, каардынатарам, навігатарам у велізарным свеце літаратуры.

Дарагія сябры! Вялікі дзякуй за ваш прафесіяналізм, высокі ўзровень забеспячэння чытачоў інфармацыяй, натхненне, трапятлівае стаўленне да літаратуры і ўменне дарыць усім радасць. Асаблівыя словы падзякі хочацца адрасаваць ветэранам бібліятэчнай справы, якія шмат гадоў прысвяцілі служэнню кнізе. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, невычарпальнай энергіі, творчых дасягненняў! Няхай ваш праца захоўнікаў чалавечай мудрасці і культурнай спадчыны заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і знаходзіць годнае адгукнне ў сэрцах людзей!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.