16 мая - Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

16 мая - День работников физической культуры и спорта

16 мая 2026

Паважаныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту, трэнеры, спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця!

Шчыра віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, хто шчыра і па-сапраўднаму любіць спорт, займаецца ім прафесійна ці проста час ад часу робіць яго часткай свайго жыцця. Займаючыся спортам, чалавек удасканальвае дух і загартаваў характар, выхоўвае ў сабе мужнасць, вучыцца пераадольваць цяжкасці. Усё гэта ўплывае на гарманічнае развіццё.

Наш раён славіцца і ганарыцца спартыўнымі перамогамі — яны займаюць годнае месца ў летапісе Бешанковіччыны. Дарагія сябры! Прыміце словы падзякі за вашу працу, за тое, што накіравалі свае сілы, веды і ўменні на выхаванне здаровага пакалення землякоў.

Жадаем вам алімпійскага настрою, невычарпальнай энергіі, бадзёрасці духу, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы і новых перамог! Няхай ваш шлях будзе напоўнены толькі яркімі імгненнямі і на ім ніколі не будзе перашкод!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў