17 верасня - Дзень народнага адзінства!

17 верасня - Дзень народнага адзінства!

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
17 верасня - важная дата, даніна памяці подзвігу старэйшага пакалення, якое абараніла сваё права на мірную і шчаслівую будучыню. Свята, якое стала сімвалам яднання народа, пераемнасці пакаленняў.
Нам ёсць чым ганарыцца, у Беларусі багатае мінулае, самабытная культурная спадчына, а гэта зʼяуляецца трывалым падмуркам для далейшага развіцця.
Будучыня залежыць ад кожнага з нас, мы пішам гісторыю сваёй краіны разам. Захоўваючы памяць, духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, мы зберагаем мір, памнажаем здабыткі.
Гэта дзень усведамлення асабістага дачынення да ўмацавання адзінства беларускага народа, удзелу кожнага з нас у лёсе сваёй Радзімы.
Дарагія сябры, жадаем усім моцнага здароўя, міру, шчасця, сілы духу, невычэрпнай энергіі, стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць
Рэспублікі Беларусь!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.