17 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Вы ведаеце сапраўдны кошт укладзенай у зямлю працы. Дзякуючы вам забяспечваецца дабрабыт і незалежнасць краіны. Выбіраючы справай усяго жыцця гэту нялёгкую, але такую важную працу, вы па праву карыстаецеся ўсенароднай павагай!
Мы ўдзячныя ўсім працаўнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, якімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню. Нізкі паклон усім, хто вырошчвае хлеб, працуе на жывёлагадоўчых комплексах, перапрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, невычарпальнай бадзёрасці і энергіі. Няхай вашы старанні заўсёды прыводзяць да ўражлівых вынікаў, а кожны новы дзень дорыць поспех і росквіт!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў