21 верасня - Дзень работнікаў лесу
21 верасня 2025
21 верасня – Дзень работнікаў лесу
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў лесу!
Лясная гаспадарка — гэта галіна, у якой увасоблены традыцыі многіх пакаленняў, наш галоўны прыродны рэсурс і нацыянальнае багацце. Беражлівыя адносіны да лесу — клопат аб будучыні роднага краю, аб дабрабыце і здароўі будучых пакаленняў.
Выказваем падзяку ўсім, хто сваёй штодзённай працай уносіць уклад у развіццё лясной гаспадаркі нашага рэгіёну. Ваш багаты вопыт і працавітасць дапамагаюць паспяхова вырашаць усе задачы, якія стаяць перад галіной. Дзякуючы вашым намаганням і прафесіяналізму гэтае нацыянальнае багацце будзе служыць многім пакаленням беларусаў.
Вы — сапраўдныя патрыёты і адданыя сваёй справе людзі, якія шчыра любяць прыроду і клапоцяцца аб яе захаванні. Жадаем вам моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі і вялікіх поспехаў у вашай высакароднай працы! Няхай у вашых сем'ях пануюць любоў, узаемаразуменне і дастатак. Няхай кожны дзень прыносіць радасць і задавальненне ад выкананай працы, а ўпэўненасць у заўтрашнім дні заўсёды будзе з вамі.
З павагай,
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.