2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 апреля - День единения народов Беларуси и России

2 красавіка 2026

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Гэты дзень — сімвал братэрства і духоўнай роднасці, узаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і нацыянальных традыцый, развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва. Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць. Наш агульны абавязак — заставацца вернымі гэтаму лёсавызначальнаму выбару, які вызначае далейшае развіццё і росквіт Беларусі і Расіі, кансалідацыю нашых народаў у палітычным і грамадскім жыцці.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту! Няхай мацуе саюз двух братніх народаў, пабудаваны на шчырай дружбе і даверы!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў