20 жніўня ў Віцебску на плошчы Свабоды пройдзе школьны кірмаш
20 жніўня 2022 года з 9.00 да 15.00 на плошчы Свабоды пройдзе школьны кірмаш, які будзе суправаджацца дэманстрацыяй мадэляў школьнай адзежы, выступленнем творчых калектываў горада. Будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі ДАІ, МНС, БРСМ.