20 лютага будзе працаваць грамадская прыёмная прафсаюзаў
НАРОДНЫЙ КАНТРОЛЬ – У ДЗЕЙНАСЦІ!
У чацвер 20 лютага з 14.00 да 17.30 будзе працаваць грамадская прыёмная прафсаюзаў
Звярнуцца можна асабіста па адрасе Віцебск, вул. Калініна, 4, каб. 215 або па тэлефоне 8 (0212) 26 18 48.
Спецыялісты Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў гатовыя выслухаць заўвагі, пытанні і прапановы жыхароў і гасцей Віцебскай вобласці па ўдасканаленні сітуацыі на спажывецкім рынку.
Рашэнне аб правядзенні прафсаюзамі “народнага кантролю” за сітуацыяй на спажывецкім рынку прынята ў межах пастановы Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 26.07.2024 №220.
Прапановы прымаюцца кожны першы чацвер месяца з 8.30 да 13.00 і кожны трэці чацвер месяца з 14.00 да 17.30. Калі ўказаныя дні прыпадаюць на святочныя (непрацоўныя), то праца грамадскай прыёмнай прафсаюзаў пераносіцца на першы працоўны дзень, наступны за святочным (непрацоўным).