20 студзеня жыхары ўсіх рэгіёнаў краіны маглі звярнуцца з пытаннямі працоўнага і асабістага характару да прафсаюзных юрыстаў у рамках агульнарэспубліканскага прафсаюзнага прававога прыёму

Работнікі СРУП «Свіціна-ВМК» Бешанковіцкага раёна, на базе якога прайшоў прававы прыём, падрыхтавалі свае пытанні на адрас галоўнага прававога інспектара працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святланы Кузьміной.

Пра тое, як прайшла сустрэча з працоўным калектывам, пасля заканчэння падзялілася Святлана Кузьміна:
«Прававыя прыёмы ўжо даўно сталі традыцыйнымі сустрэчамі. Да нас прыходзяць людзі са сваімі пытаннямі: ад бытавых да нюансаў у працоўных адносінах з наймальнікам. Пазней у калектывах дзеляцца вынікамі кансультацый з калегамі. Адсюль ужо ідзе эфект «сарафаннага радыё». Дапамаглі супрацоўніку маёй арганізацыі, прыйду і я, калі ўзнікне неабходнасць. Да таго ж прававыя прыёмы дапамагаюць нам ведаць і разумець сітуацыю ў працоўных калектывах».
Пытанні, якія былі зададзены на прафсаюзным прыёме ў гэты дзень, тычыліся працягу працоўных адносін, гарантый маладых спецыялістаў, памеру аплаты працы пры прызначэнні пенсіі.
На ўсе пытанні, якія паступілі ў рамках сустрэчы, дадзены вычарпальныя адказы.