21 лютага - Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картаграфа-геадэзічнай службы

21 февраля - День работников землеустроительной и картографо-геодезической службы

21 лютага 2026

21 лютага – Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картаграфа-геадэзічнай службы

Паважаныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай службы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша прафесія заўсёды карысталася павагай, бо яна прысвечана найкаштоўнейшаму багаццю краіны — зямлі, якую трэба цаніць і берагчы, захоўваць жывой і квітнеючай, і гэта з'яўляецца вашай галоўнай задачай. Вы вырашаеце найважнейшыя пытанні ў сферы рэгулявання зямельных адносін, навядзення належнага парадку на зямлі.

Ваш прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі — аснова захавання зямельных рэсурсаў нашай Радзімы для будучых пакаленняў.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Паспяховых праектаў і далейшых працоўных дасягненняў на карысць Бешанковіччыны і роднай Беларусі!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў