21 чэрвеня - Дзень медыцынскага работніка
21 чэрвеня 2026
21 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў!
Ваша праца — гэта не проста прафесія, гэта прызванне, якое патрабуе велізарнай самааддачы, цярпення і душэўнай шчодрасці. Кожны дзень вы дорыце людзям самае каштоўнае — здароўе і жыццё. У складаных сітуацыях менавіта вы аказваецеся на перадавой, дэманструючы найвышэйшы прафесіяналізм і вернасць лекарскаму абавязку.
Мы ганарымся тым, што ў нашым раёне працуюць такія неабыякавыя і кампетэнтныя спецыялісты. Дзякуючы вашым намаганням, укараненню новых методык і беражлівым стаўленнем да кожнага пацыента сістэма аховы здароўя Бешанковіцкага раёна развіваецца і ўпэўнена глядзіць у будучыню.
У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі і аптымізму, удзячных пацыентаў і лёгкіх дзяжурстваў, цяпла ў сем'ях і падтрымкі блізкіх.
Няхай ваша высакародная праца заўсёды прыносіць задавальненне, а кожны выратаваны чалавек стане лепшай узнагародай за вашы старанні!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў