21 мая ў Бешанковічах урачыста адкрылі мурал, ключавой фігурай якога з'яўляецца ляснік
Маляўнічы малюнак абаронцы лесу ўпрыгожыў фасад шматпавярховага дома №4 на вуліцы Будаўнікоў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел госці раёна — удзельнікі калегіі Віцебскага ДВАЛХА, старшыня райсавета дэпутатаў Генадзь Шведаў, члены школьнага лясніцтва СШ №2 гарпасёлка, працоўнага калектыву лясгаса.
З'яўленне ў раённых цэнтрах муралаў на лясную тэматыку – ініцыятыва Мінлясгаса. Гэты праект накіраваны на папулярызацыю прыродных багаццяў краіны, а таксама лясных прафесій.
У другой палове дня падчас пленарнай часткі выязнога пасяджэння калегіі Віцебскага ДВАЛХА будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з добраўпарадкаваннем аб'ектаў Бешанковіцкага лясгаса і вядзеннем паляўнічых гаспадарак у лясгасах вобласці.