22 снежня - Дзень энергетыка
Паважаныя работнікі і ветэраны энергетычнага комплексу Бешанковіцкага раёна!
Шчыра віншуем Вас з прафесійным святам!
Энергетыка – аснова дабрабыту грамадства. Менавіта ад вас, высокапрафесійных спецыялістаў, якія забяспечваюць стабільнае энергазабеспячэнне насельніцтва, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, залежыць цяпло і ўтульнасць любога дома, а значыць - якасць жыцця кожнага чалавека. Адказныя адносіны да справы дапамагаюць паспяхова вырашаць вытворчыя задачы.
Асаблівыя словы падзякі - ветэранам галіны, гэта іх праца закладзена ў аснову развіцця электраэнергетыкі Бешанковіччыны і дапамагае маладому пакаленню работнікаў набываць прафесійныя веды, удасканальваць майстэрства, захоўваць і прымнажаць працоўныя традыцыі.
Дарагія сябры! Велізарнае дзякуй за сумленнасць, адданасць справе і прафесіяналізм! Жадаем вам безаварыйнай працы, эканамічнай стабільнасці, упэўненасці ў сваіх сілах, бадзёрасці духу і новых поспехаў! Моцнага здароўя, шчасця вам і вашым блізкім!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў