23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь!

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі тым, хто стаіць на варце мірнага жыцця, ушаноўваем усіх, для каго вайсковая служба стала прызваннем і лёсам. Вернасць Айчыне, мужнасць, самаадданасць і баявое майстэрства нашых воінаў – адна з асноў стабільнасці і бяспекі.

Выказваем словы глыбокай удзячнасці ветэранам войнаў і Узброеных Сілаў. Нізкі вам паклон за доблесную службу Радзіме ў самыя цяжкія перыяды яе гісторыі. Без перабольшання, крывёю і потам быў сфарміраваны вопыт і назапашаны традыцыі, якія і сёння з'яўляюцца арыенцірам для іх прадаўжальнікаў, цяперашніх вайскоўцаў нашай краіны.

Багатая гісторыя Беларусі не раз паказвала – у хвіліны небяспекі ў адзін строй з кадравымі вайскоўцамі станавіліся добраахвотнікі, ад старых да хлапчукоў. Абараняючы сваю сям'ю, сваю зямлю, сваю любімую Радзіму.

З святам вас, дарагія абаронцы Айчыны! Моцнага здароўя, удачы і дабрабыту вам і вашым сем'ям, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашага рэгіёна і ўсёй краіны!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў