23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
23 лютага 2026
23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь
Дарагія мужчыны Бешанковіцкага краю! Паважаныя ветэраны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь — святам мужнасці, годнасці, гонару і воінскай доблесці беларускага народа, пераемнасці лепшых традыцый служэння Радзіме.
У гэты дзень мы схіляем галовы перад подзвігам нашых землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аддаём даніну глыбокай удзячнасці ветэранам, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзячныя тым, хто ў мірны час знаходзіцца на баявым пасту.
Узброеныя Сілы Беларусі — надзейны гарант абароны міру, стабільнасці і бяспекі. Дарагія сябры, вы — моцная апора для родных і блізкіх. Ад усёй душы жадаем усім вам міру і згоды, дабрабыту, аптымізму, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць роднай зямлі! Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе — моцным, энергія — невычарпальнай, а кожны дзень — светлым і радасным!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў