25 снежня — Нараджэнне Хрыстова
25 снежня 2025
25 снежня — Раство Хрыстова
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна, якія адзначаюць Раство Хрыстова 25 снежня! Ад усёй душы віншуем вас з Раством Хрыстовым!
Больш за два тысячагоддзі гэтае свята дорыць людзям вялікую радасць, надзею і веру. Яно аб'ядноўвае, вучыць жыць у згодзе, прытрымлівацца маральных запаветаў, усяляе ўпэўненасць у трыумфе міру і дабра. Беражлівае захаванне гэтых традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў. Усім нам неабходны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі. Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе нам шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай дабрабыт, згода і шчасце прыйдуць у кожны дом!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў