25 кастрычніка рэспубліканскі суботнік аб'яднае сотні тысяч беларусаў

25 октября республиканский субботник объединит сотни тысяч белорусов

23 кастрычніка 2025

25 кастрычніка рэспубліканскі суботнік аб'яднае сотні тысяч беларусаў

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама нагадваюць:

- Калі падчас суботніка супрацоўнікі будуць прыцягвацца да выканання работ, не звязаных з прамымі абавязкамі, то яны павінны прайсці мэтавы інструктаж па ахове працы. 
- Удзельнікі суботніка павінны быць забяспечаны спраўным інвентаром, сродкамі індывідуальнай абароны, найпрасцейшы варыянт – пальчаткі.
- У зоне, дзе магчымы рух транспартных сродкаў, абавязковая наяўнасць сігнальных камізэлек. 
- Калі людзі працуюць на будпляцоўцы – каскі. 

Нельга дапускаць да выканання работ з павышанай небяспекай асоб, якія не маюць адпаведнай кваліфікацыі.

"Зара"