25 кастрычніка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік
22 кастрычніка 2025
25 кастрычніка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік
Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў.
У гэты дзень беларусы будуць азеляняць, добраўпарадкоўваць і прыводзіць у парадак замацаваныя тэрыторыі, населеныя пункты, месцы баявой і воінскай славы, грамадзянскія могілкі.
50% заробленых на суботніку сродкаў пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі.
Яшчэ 50 працэнтаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў.
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт накіруе сродкі на будаўніцтва Стэллы ў Оршы.
"Зара"