25 верасня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі
25 верасня 2025 года ў Бешанковічах пройдзе Адзіны дзень бяспекі
Асноўнымі арганізатарамі акцыі з'яўляюцца МНС, МУС, Мінздароўя, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, таксама да іх далучацца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.
Пад эгідай акцыі ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях будзе арганізавана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі. Як і куды правільна рухацца, на якія знакі арыентавацца, каб застацца ў жывых пры пажары і іншых НС, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і аказаць першую дапамогу – кожны жыхар раёна зможа даведацца не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.
Навыкі эвакуацыі з будынкаў, уменне чытаць планы эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне аб правілах паводзін у натоўпе – усе гэтыя веды спатрэбяцца ў выпадку ўзнікнення пазаштатнай сітуацыі на розных аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей: кінатэатрах, гандлёвых цэнтрах, стадыёнах і г.д.
З дапамогай інтэрактыўных пляцовак удзельнікі Адзінага дня бяспекі змогуць адпрацаваць дзеянні ў выпадку розных надзвычайных сітуацый, павысіць узровень ведаў у галіне бяспекі, а таксама праверыць іх, прайшоўшы тэсціраванне.
Менавіта таму мэта Адзінага дня бяспекі – навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, пазаштатных сітуацыях і аказанні першай дапамогі пацярпелым.
Запрошаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў у межах Адзінага дня бяспекі, разам з ратавальнікамі праверыць свае веды ў галіне бяспекі і замацаваць іх, каб пры рэальнай НС не разгубіцца, выратаваць сваё жыццё і дапамагчы таму, хто побач.