26 красавіка ў Беларусі адзначаецца памятная дата — Дзень Чарнобыльскай трагедыі

Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
     У цяперашні час у рэспубліцы пражывае каля 70 тыс. ліквідатараў наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, больш за 950 тыс. чалавек у зонах радыеактыўнага забруджвання.
     Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС прадастаўляецца сацыяльная падтрымка ў залежнасці ад перыяду іх удзелу ў работах па ліквідацыі наступстваў аварыі, а таксама ад узроўню радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі, на якой праводзіліся такія работы.
     Найбольш значныя льготы прадугледжваюцца для ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якія захварэлі і перанесьлі прамянёвую хваробу, сталі інвалідамі з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама для грамадзян, якія прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у зоне эвакуацыі (адчужэння).
У працоўных адносінах
     Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, якія захварэлі і перанесьлі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, інвалідам з прычыны катастрофы на ЧАЭС:
 пераважнае права на пакіданне на працы пры скарачэнні колькасці або штату работнікаў;
 прадастаўленне сацыяльнага адпачынку без захавання заработнай платы працягласцю 14 каляндарных дзён у годзе;
 прадастаўленне адпачынку ў летні або іншы зручны час па жаданні работніка. Указаная гарантыя прадастаўляецца таксама работнікам, эвакуіраваным, адселеным, якія самастойна выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, за выключэннем прыбыўшых у названыя зоны пасля 1 студзеня 1990 г.
     Таксама прадугледжаны асаблівасці рэгулявання працы работнікаў, якія пражываюць (працуюць) на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання:
 35-гадзінны працоўны тыдзень;
 сутачныя ў павышаных памерах для часова накіраваных або камандзіраваных;
 павышаная працягласць працоўнага адпачынку (без уліку дадатковага адпачынку за працу з шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы):
- 44 каляндарныя дні – для асоб, якія працуюць у зонах эвакуацыі (адчужэння), першачарговага адсялення і наступнага адсялення;
- 37 каляндарных дзён – для асоб, якія працуюць у зонах з правам на адсяленне;
 адпачынак па цяжарнасці і родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасці працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладнёных родаў або нараджэння двух і больш дзяцей - 160 каляндарных дзён) незалежна ад колькасці дзён, фактычна выкарыстаных да родаў.
     Медыцынскім, фармацэўтычным работнікам, работнікам культуры, педагагічным работнікам і іншым спецыялістам устаноў адукацыі, спецыялістам сельскай гаспадаркі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спецыялістам, якія ажыццяўляюць ветэрынарную дзейнасць, работнікам і спецыялістам сістэмы спажывецкай кааперацыі, спецыялістам і кіраўнікам спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, якія заключылі кантракт пасля 31 снежня 2012 г. тэрмінам на 5 гадоў на працу ў арганізацыях, размешчаных у зонах з правам на адсяленне і наступнае адсяленне, выплачваецца аднаразовая выплата:
 пры заключэнні першага кантракту тэрмінам на 5 гадоў – 200 база
Падтрымка сем’яў з дзецьмі
     Грамадзяне, якія пражываюць у населеным пункце, што знаходзіцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або зоне з правам на адсяленне, маюць права на выплату дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў у памеры 150% ад устаноўленага памеру.
     Павышаны памер дапамогі прызначаецца пры наяўнасці ў грамадзяніна, які ажыццяўляе догляд за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў:
 пастаяннага (пераважнага) пражывання ў населеным пункце, што знаходзіцца ў зоне наступнага адсялення або зоне з правам на адсяленне, і рэгістрацыі па месцы жыхарства ў дадзеным населеным пункце;
 пасведчання пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, якое пацвярджае права на льготы па артыкулах 21, 22 Закона «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый».
Пенсійнае забеспячэнне
    Значны аб’ём льгот прадастаўляецца ў частцы пенсійнага забеспячэння. Гэта:
 права на датэрміновую пенсію па ўзросце:
- на 10 гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту:
.удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, якія прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы ў межах 10-кіламетровай зоны ў 1986 годзе або не менш за 10 сутак у 1987 годзе;
.грамадзянам, якія захварэлі і перанесьлі прамянёвую хваробу, інвалідам з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
.- на 5 гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту – удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, занятым на работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы ў 1986 – 1987 гадах у межах зоны эвакуацыі (адчужэння) (акрамя занятых у 10-кіламетровай зоне), пры наяўнасці інваліднасці (незалежна ад прычыны);
  асаблівы парадак разліку пенсій па інваліднасці і ў сувязі са стратай кармільца – для асоб, якія сталі інвалідамі ў выніку калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС, і сем'яў, якія страцілі кармільца з-за ўказаных прычын. У выглядзе пенсій па інваліднасці і ў сувязі са стратай кармільца ім кампенсуецца страчаны ў сувязі з інваліднасцю або стратай кармільца заробак (даход).
  льготны разлік часу працы на эксплуатацыі ЧАЭС, а таксама ў зонах эвакуацыі, першачарговага адсялення і наступнага адсялення (залічваецца ў стаж для прызначэння пенсій у трайным або паўторным памеры ў залежнасці ад зоны, у якой працякала гэтая праца, і часу яе выканання)
  устанаўленне да пенсій даплат:
-   надбавак інвалідам з-за калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС, у памеры ад 37 да 74 рублёў (на красавік г.г.)
-   павышэнняў удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы (у залежнасці ад часу ўдзелу ў ліквідацыі наступстваў і зоны, у якой працякала праца па ліквідацыі) і асобам, адселеным з зон эвакуацыі (адчужэння), першачарговага адсялення і наступнага адсялення і якія самастойна пакінулі гэтыя зоны пасля катастрофы, у памеры ад 19 да 37 рублёў.
  права на сацыяльную пенсію
інвалідам з-за чарнобыльскай катастрофы і дзецям, якія страцілі кармільца з-за калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС, у павышаных памерах.
     Акрамя таго, грамадзянам, якія захварэлі і перанесли прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадастаўлена права на наступныя дзяржаўныя сацыяльныя льготы:
  90-працэнтную зніжку з кошту лекавых сродкаў;
 бясплатнае вырабаўленне і рамонт зубных пратэзаў у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
 першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне;
 бясплатны праезд у гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце;
 50-працэнтную зніжку з платы за жыллёва-камунальныя паслугі (прадастаўляецца грамадзянам, якія не маюць працаздольных членаў сям'і).