26 красавіка - Дзень Чарнобыльскай трагедыі

26 апреля - День чернобыльской трагедии

26 красавіка 2026

26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі

Паважаныя ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дарагія землякі!

Усё далей сыходзіць у гісторыю трагічны дзень 26 красавіка 1986 года. Чатыры дзесяцігоддзі мы ўспамінаем аварыю на Чарнобыльскай АЭС. Наша краіна набыла вымушаны досвед кіравання сітуацыяй ва ўмовах доўгатэрміновага радыеактыўнага забруджвання вялікай тэрыторыі.
   
Дзякуючы цэлым комплексе прынятых мер Беларусі ўдалося ў цэлым справіцца з наступствамі аварыі і прыступіць да адраджэння чарнобыльскіх тэрыторый.

Шчырыя словы падзякі ліквідатарам! Удзел у прадухіленні далейшага распаўсюджвання радыяцыі прымалі і нашы землякі... Дзякуй за адвагу, найвышэйшы прафесіяналізм, самаадданасць у служэнні Айчыне!

Моцнага здароўя вам, міру, шчасця і дабрабыту. Доўгіх гадоў жыцця, хай побач з вамі заўсёды будзе чалавечая падзяка!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў