26 чэрвеня - Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
26 чэрвеня 2026
26 чэрвеня – Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Шчыра віншуем вас са знамянальнай датай — Днём вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
82 гады таму наша зямля зноў уздыхнула свабодна. Заходняя Дзвіна, якая памятае стагоддзі, у тыя дні стала сведкай жорсткіх баёў. Яе воды абмывалі раны воінаў, якія пад шквальным агнём прарываліся да берага, каб вызваліць нашу зямлю…
Мы ніколі не забудзем тых, хто не вярнуўся з поля бою. Тых, хто назаўжды застаўся маладым, аддаўшы сваё жыццё за мірнае неба над нашай галавой. Нізкі паклон ветэранам і ўсім, хто коваў Перамогу ў тыле! Іх подзвіг — прыклад мужнасці, патрыятызму і бескарыслівай любові да Радзімы.
Сёння наша галоўная задача — захаваць гістарычную праўду аб той вайне, выхаваць моладзь у духу павагі да гераічнага мінулага свайго народа. Мы ў адказе перад тымі, хто адстаяў нашу свабоду, каб на зямлі Бешанковіцкага краю ніколі больш не грымелі стрэлы.
У гэты светлы святочны дзень жадаем кожнай сям'і міру, дабра і згоды. Няхай вашы дамы напаўняюцца радасцю, а сэрцы — гордасцю за сваю малую радзіму. Моцнага вам здароўя, доўгага жыцця, шчасця і веры ў будучыню!
З святам, дарагія землякі! З Днём вызвалення Бешанковіцкага раёна!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.