26 чэрвеня - Дзень работнікаў пракуратуры
26 чэрвеня 2025
26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам! Пракуратура – найважнейшы інстытут, які стаіць на абароне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, – адзначаецца ў віншавальным звароце кіраўніцтва раёна ў адрас работнікаў і ветэранаў пракуратуры. – Вы ажыццяўляеце нагляд за выкананнем заканадаўства ва ўсіх сферах жыцця, каардынуеце работу праваахоўных органаў, забяспечваеце ўмацаванне правапарадку, павышаеце ўзровень прававой культуры жыхароў раёна. Ад вашай настойлівасці, прынцыповасці, мэтанакіраванасці і паслядоўнасці дзеянняў шмат у чым залежыць вера людзей у закон і справядлівасць.
Выказваем шчырую удзячнасць за нялёгкую, але вельмі неабходную для грамадства працу, годнае выкананне прафесійнага абавязку абаронцаў закона. Жадаем дасягненняў у служэнні Айчыне, моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.