26 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння

26 марта в Бешенковичском районе пройдёт проверка системы оповещения

25 сакавіка 2026

26 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе: для падтрымання ў пастаяннай гатоўнасці, для прымянення па прызначэнні, своечасовага папярэджання насельніцтва аб пагрозе ўзнікнення або ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, а таксама інфармавання аб парадку паводзін у створаных умовах, Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, сумесна з Бешанковіцкім участкам электрасувязі Віцебскага занальнага вузла электрасувязі філіяла РУП «Белтэлекам», з 10:00 да 15:00 26 сакавіка 2026 года будзе праведзена тэхнічная праверка сістэмы цэнтралізаванага і ручнога апавяшчэння.

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна будуць уключаны электрасірэны. Просьба, захоўваць спакой і грамадскі парадак.