27 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне праходзіць прафілактычнае мерапрыемства «Малы транспарт — вялікая адказнасць!»
27 сакавіка 2025
27 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне праходзіць прафілактычнае мерапрыемства «Малы транспарт — вялікая адказнасць!»
Акцыя накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, якія выкарыстоўваюць ровары і персанальныя мабільныя сродкі.
Інспектары ДАІ праводзяць розныя інфармацыйныя і адукацыйныя мерапрыемствы. Асноўная мэта — павысіць узровень ведаў Правілаў дарожнага руху сярод навучэнцаў.
Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з заклікам захоўваць дысцыпліну і быць адказнымі на дарогах.
"Зара"