27 верасня — Сусветны дзень турызму
27 верасня 2025
27 верасня — Сусветны дзень турызму
Паважаныя работнікі і ветэраны турыстычнай сферы!
Дарагія жыхары Бешанковіцкага раёна!
Шчыра віншуем вас з Сусветным днём турызму!
Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя мясціны і атрымліваць асалоду ад прыгажосці роднай зямлі. Турызм адыгрывае важную ролю ў жыцці нашай краіны, дазваляе пашыраць кругагляд, спрыяе прасоўванню ўнікальных прыродных прыгажосцей Беларусі, яе найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчыны і гасціннасці беларускага народа.
Сваёй гісторыяй, прыроднымі славутасцямі і культурнай спадчынай багаты і наш Бешанковіцкі раён. Адкрывайце для сябе ўнікальныя куткі роднай Беларусі, дзяліцеся ўражаннямі і натхняйце іншых на новыя паездкі.
Жадаем вам цікавых падарожжаў і яркіх уражанняў! Няхай кожная паездка, кожны ваш турыстычны маршрут стане займальным прыгодай, поўнай радасці, здзіўлення і новых знаёмстваў!
Здароўя ўсім, шчасця, дабрабыту, прафесійных поспехаў, рэалізацыі планаў і пачы