28 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень аховы працы
У мэтах садзейнічання прадухіленню няшчасных выпадкаў і захворванняў на працоўных месцах 28 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Гэтая інфармацыйна-тлумачальная кампанія заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем у галіне аховы працы і да росту колькасці траўм, захворванняў і смяротных выпадкаў, звязаных з працоўнай дзейнасцю. Ва ўсіх рэгіёнах свету ўрады, прафсаюзныя арганізацыі, арганізацыі працадаўцаў і спецыялісты-практыкі ў галіне аховы працы арганізуюць і праводзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня.
Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2023 годзе «Бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе – асноватворны прынцып і права ў сферы працы».
Права на працу, справядлівую узнагароду за яго, а
таксамана здаровыя і бяспечныя ўмовы працы адносяцца
да асноватворных правоў грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
У мэтах рэалізацыі гэтых правоў у рэспубліцы сфарміравана адпаведная заканадаўчая база, якая рэгламентуе правы і абавязкі як наймальнікаў (працадаўцаў), так і работнікаў (працуючых). Яе аснову складаюць Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы», акты Кіраўніка дзяржавы, якія рэгулююць працоўныя і звязаныя з імі адносіны, а таксама прынятыя ў іх развіццё нарматыўныя прававыя акты і тэхнічныя прававыя акты.
Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы вызначаны ў артыкуле 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы». Да іх адносяцца:
прыярытэт захавання жыцця і здароўя працуючых;
адказнасць працадаўцы за стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы;
комплекснае вырашэнне задач па паляпшэнні ўмоў і аховы працы шляхам рэалізацыі комплексу мераў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў і аховы працы, з улікам іншых напрамкаў эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі;
укараненне сістэм кіравання аховай працы;
сацыяльная абарона працуючых, пакрыццё шкоды асобам, пацярпелым пры няшчасных выпадках на вытворчасці і (або) якія атрымалі прафесійныя захворванні;
устанаўленне адзіных патрабаванняў па ахове працы для ўсіх працадаўцаў;
выкарыстанне эканамічных метадаў кіравання аховай працы, удзел дзяржавы ў фінансаванні мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і аховы працы;
інфармаванне грамадзян, навучанне працуючых па пытаннях аховы працы;
узаемадзеянне рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, кантралюючых (наглядных) органаў, прафесійных саюзаў (далей - прафсаюзы), працадаўцаў па пытаннях аховы працы;
супрацоўніцтва паміж працадаўцамі і працуючымі;
выкарыстанне міжнароднага вопыту арганізацыі работы па паляпшэнні ўмоў і павышэнні бяспекі працы.
Для ухілення многіх прычын траўмавання не патрабуецца матэрыяльных або фінансавых выдаткаў. Дастаткова, каб кожны на сваім месцы добрасумленна выконваў свае
абавязкі, г.зн. гаворка ідзе аб забеспячэнні працоўнай і вытворчай дысцыпліны на кожным працоўным месцы. Менавіта на гэта павінны быць накіраваны ў першую чаргу сумесныя намаганні наймальнікаў, прафсаюзаў і іншых зацікаўленых.
Паводле даных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці траўмавана 220 працаўнікоў, што на 11,6 працэнта больш, чым у 2021 годзе (197).
Выпадкі вытворчага траўматызму мелі месца ва ўсіх рэгіёнах вобласці, за выключэннем Расонскага раёна.
Колькасць невыхадаў з прычыны часовай непрацаздольнасці пацярпелых на вытворчасці склала 7,8 тыс. чалавека-дзён. На аднаго пацярпелага прыпадала больш за 39 дзён непрацаздольнасці.
У арганізацыях вобласці ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 14 чалавек (11). Акрамя гэтага, 63 чалавекі памерла ў працоўны час у выніку наяўнасці ў работніка захворвання (2021 — 63, 2020 - 61, 2019- 52).
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці ў 2022 годзе на вытворчасці назіралася павелічэнне колькасці пацярпелых у стане алкагольнага ап'янення. Па вобласці гэты паказчык вырас на 37,5 працэнта і склаў 11 чалавек (8).
У чэрвені 2022 года Міжнародная канферэнцыя працы прыняла рашэнне ўключыць "бяспеку і гігіену працы" ў сістэму асноватворных прынцыпаў і правоў у сферы працы МАП.
Асноватворнымі прынцыпамі і правамі ў сферы працы вызначаны:
свабода аб'яднання і дзейснае прызнанне права на вядзенне калектыўных перамоваў;
скасаванне ўсіх форм прымусовай працы;
дзейснае
забарона дзіцячай працы;недапушчэнне дыскрымінацыі ў галіне працы і заняткаў;
бяспека і гігіена працы.
Сусветны дзень аховы працы з'яўляецца важным інструментам у частцы павышэння ўзроўню інфармаванасці аб тым, як палепшыць умовы на працоўных месцах і забяспечыць бяспеку для работнікаў.
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня аховы працы, сумесна з зацікаўленымі неабходна арганізаваць:
інфармацыйнае асвятленне запланаваных мерапрыемстваў, размяшчэнне ў сродках масавай інфармацыі матэрыялаў па пытаннях бяспекі;
канферэнцыі,семінары, круглыя сталы, кірмашы, выставы, дні аховы працы па названай тэме;
работу па стварэнні інструментаў сацыяльнай рэкламы, накіраваных на папулярызацыю здаровых і бяспечных умоў працы;
правядзенне перыядычнага кантролю за станам аховы працы на працоўных месцах у адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы ў арганізацыі і структурных падраздзяленнях, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2020 г. № 51.