28 красавіка — Сусветны дзень аховы працы
28 красавіка 2022
28 красавіка — Сусветны дзень аховы працы
Тэма Сусветнага дня аховы працы 28 красавіка 2022 года: "Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы".
Гэтая інфармацыйна-растлумачальная кампанія заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем у галіне аховы працы і да росту колькасці траўм, захворванняў і смяротных выпадкаў, звязаных з працоўнай дзейнасцю.
Даведачна: У Віцебскай вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў 2021 годзе траўмавана 197 працуючых супраць 201 у 2020 годзе, з іх 11 чалавек загінула на вытворчасці (у 2020 годзе – 10). Акрамя названых 11 смяротных няшчасных выпадкаў, 63 чалавекі памерлі на вытворчасці ў выніку наяўнасці ў работніка захворвання (2020 год – 64, 2019 год – 52, 2018 год – 57, 2017 год – 43, 2016 год – 41).
За I квартал 2022 г. агульная колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці склала 49 выпадкаў (41), у тым ліку – загінула 4 работнікі (6).
Прычыны няшчасных выпадкаў абумоўлены наяўнасцю недахопаў у арганізацыях па забеспячэнні сістэмнай работы па ахове працы і адсутнасцю ўнутранага кантролю за выкананнем гэтых задач, невыкананнем работнікамі патрабаванняў дзеючага заканадаўства па ахове працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны.
Для выключэння фактаў траўміравання работнікаў першачарговымі задачамі з'яўляюцца ўмацаванне працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў арганізацыях, а таксама забеспячэнне эфектыўнага кантролю за яе выкананнем.
У мэтах забеспячэння бяспекі працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму неабходна:
правесці пазапланавыя інструктажы з работнікамі;
звярнуць увагу работнікаў, што пры выкананні работы работнік павінен выконваць толькі даручаную работу, быць уважлівым, не адцягвацца самому і не адцягваць іншых працуючых, выконваць патрабаванні артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы";
забяспечыць правядзенне перыядычнага кантролю за станам аховы працы на працоўных месцах у адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы ў арганізацыі і структурных падраздзяленнях, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2020 г. № 51;
у рамках правядзення перыядычнага кантролю за станам аховы працы на працоўных месцах у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства вызначыць мерапрыемствы па абследаванні вытворчага абсталявання (машын і механізмаў) на прадмет адпаведнасці іх патрабаванням эксплуатацыі (наяўнасць ахоўных і блакіруючых прылад на абсталяванні, наяўнасць кіруючай дакументацыі на абсталяванне, вызначэнне ў інструкцыях патрабаванняў па ахове працы да прымяняемага абсталявання, прыстасаванняў, інструмента, бяспечных метадаў і прыёмаў работы, паслядоўнасці выканання работ, а таксама тэхнічных і арганізацыйных мерапрыемстваў, якія падлягаюць адлюстраванню ў інструкцыі па ахове працы).
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.