28 чэрвеня - Дзень моладзі і студэнцтва
28 чэрвеня 2026
28 чэрвеня – Дзень моладзі і студэнцтва
Моладзь – гэта час новых адкрыццяў, смелых рашэнняў і невычарпальнай энергіі. У Дзень моладзі і студэнцтва кожны з нас, незалежна ад узросту, адчувае дачыненне да часу мараў і надзей, пошуку свайго жыццёвага шляху, імкнення дзейнічаць і здзіўляць свет.
Сёння моладзь усё больш актыўна заяўляе пра сябе ў розных сферах жыцця: у навуцы і бізнесе, на вытворчасці і ў творчасці, спорце, годна нясе вайсковую службу, стаіць на варце законнасці і правапарадку.
Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, накіраванай на ўсебаковую падтрымку моладзі, сёння вы маеце надзейныя жыццёвыя перспектывы.
Менавіта вы, маладое пакаленне, складаеце працоўны, інтэлектуальны і творчы патэнцыял раёна. Атрымліваючы адукацыю, выбіраючы працоўны шлях, ствараючы сем'і, вы закладваеце асновы свайго шчасця і дабрабыту, а значыць, і дабрабыту нашай Бешанковіччыны.
Жадаем, каб ваш жыццёвы шлях быў годным, пачынанні – паспяховымі, а думкі – ясныя. Дзёрзніце, тварыце, дасягайце вяршынь, але абавязкова памятайце пра адказнасць за будучыню нашай краіны, якая дае кожнаму з вас пуцёўку ў жыццё. Здароўя, дабрабыту, поспехаў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў