29 чэрвеня 2023 года ў рамках кантактна-кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне анлайн-перамоваў

У мэтах уцягвання малога і сярэдняга бізнесу ў кааперацыйныя ланцужкі пры вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прадастаўляе пляцоўку для прамых перамоваў патэнцыйных пастаўшчыкоў – суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
з буйнымі прадпрыемствамі
рэспублікі аб пастаўках прадукцыі, прадстаўленай у пераліках прадукцыі, рэкамендаванай да асваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

29 чэрвеня 2023 года з 10:00 да 12:00 гадзін у рамках кантактна-кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне
анлайн-перамоваў з ААТ «МЭТЗ імя В.І. Казлова», ААТ «Магілёўліфтмаш», ААТ «ММЗ імя С.І. Вавілава», ААТ «ІНТЭГРАЛ», ААТ «ГАРАНТ», ААТ «Планар», ЗАТ «АТЛАНТ», ААТ «Віцязь», ААТ «Электраапаратура», ААТ «Беларускабель», ААТ «ПЗР», падпарадкаванымі Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Тэрмін прыёму заявак: да 28 чэрвеня 2023 года.

Інфармацыя аб аб'ёмах імпартных закупак камплектуючых вырабаў і матэрыялаў для вытворчасці прадукцыі арганізацыямі сістэмы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
за 2021 – 2023 гады, якія прапануюцца для асваення у Рэспубліцы Беларусь, прадастаўляецца па запыце пры запаўненні заяўкі на сайце belarp.by (https://belarp.by/ru/subcontractation) на правядзенне перамоваў. Магчымасць выкарыстання пляцоўкі Беларускага фонду
для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва бясплатная
.

Просим

актывізаваць работу па інфармаванні шырокага кола зацікаўленых у правядзенні прамых перамоваў,
а таксама размясціць прыкладзены банэр са спасылкай (https://belarp.by/ru/subcontractation) аб правядзенні перамоваў аб пастаўках прадукцыі на буйныя прамысловыя прадпрыемствы.

Пералікі суб'ектаў гаспадаркі, якія ажыццяўляюць вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) і зацікаўленых у пастаўках прадукцыі вышэйназваным прадпрыемствам (c з указаннем наймення прадпрыемства, якое падало заяўку на ўдзел у перамовах на сайце belarp.by, кантактных даных (тэлефон, e-mail) неабходнапрадставіць
не пазней
28 чэрвеня 2023 годаў Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
(017) 360 14 26, (044) 585 39 74 Каневега Вікторыя; (017) 298 21 42, (029) 622 28 39 Саковіч Ангеліна.