29 чэрвеня - Дзень моладзі і студэнцтва

29 июня - День молодёжи и студенчества

29 чэрвеня 2025

29 чэрвеня – Дзень моладзі і студэнцтва

Паважаная моладзь, юнакі і дзяўчаты Бешанковіччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі і студэнцтва — яркім святам творчасці і натхнення, энергіі і запалу, самарэалізацыі, любові і рамантыкі!

Вы паспяхова робіце крокі ў творчым і прафесійным развіцці, дамагаецеся першых перамог, рэалізуеце праекты, бліскуча адказваючы на выклікі часу. Сёння як ніколі запатрабаваны мабільнасць, здольнасць прымаць нестандартныя і канструктыўныя рашэнні — усё гэта ўласціва сучаснай моладзі.

Менавіта вам трэба будзе прымнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял нашай Радзімы, захоўваць яе ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну.

Жадаем, каб ваша жыццё было насычаным і разнастайным! Няхай энергія маладосці стане крыніцай натхнення для добрых пачынанняў! Вучыцеся, працуйце, будзьце моцнымі! Вашы веды, прафесіяналізм і энергія — аснова дабрабыту малой радзімы і краіны ў цэлым.
Ініцыятыўнасці вам, мэтанакіраванасці і веры ў сябе! Моцнага здароўя і аптымізму, няхай поспех заўсёды будзе з вамі, а мары збываюцца!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў